Лідзія Гардынец
Гардынец Лідзія Міхайлаўна нарадзілася 29 красавіка 1952 года у в. Аўгустова Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля заканчэння Мінскага кааператыўнага тэхнікума працавала ў сферах гандлю Валожынскага раёна і г. Маладзечна. Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Першая публікацыя з’явілася ў валожынскай раённай газеце «Працоўная слава» у 1967 годзе. Вершы друкаваліся ў калектыўных зборніках, а таксама на старонках газет «Літаратура і мастацтва», «Беларуская ніва», «Краязнаўчая газета», «Маладзечанская газета», у часопісах «Полымя», «Алеся», «Вожык».
У 2004 годзе выйшаў зборнік вершаў «Саламяны капялюшык». У другой кнізе «Ад твайго парога», якая выйшла ў свет праз сем гадоў пасля папярэдняй змешчаны не толькі вершы, а таксама артыкулы, эсэ, апавяданні. Піша таксама для дзяцей.