Адам Шостак
Шостак Адам Міхайлавіч нарадзіўся 14 чэрвеня 1982 года. Навучаўся ў Баранавіцкім музычным вучылішчы, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па спецыяльнасці музычная беларусістыка, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці мастацтвазнаўства. Працаваў навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага мастацкага музея. Аўтар літаратурнага зборніка “Спатканне Не” (2006) і зборніка паэзіі “4.33” (2012).