Аляксандр Аляшкевіч
Аляшкевіч Аляксандр Аляксандравіч (1958 – 2022)
Нарадзіўся ў вёсцы Вечатарова Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Лідскае музычнае вучылішча, факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў выкладчыкам музыкі ў Новаколасаўскай школе мастацтваў Стаўбцоўскага раёна.
Празаік, пісаў у асноўным фантастычныя і прыгодніцкія творы на гістарычныя тэмы. Частку з іх апублікаваў пад псеўданімам Алесь Гара. У бібліяграфіі пісьменніка кнігі: “Д’яблава мора”: аповесць, апавяданні (1994), “Чорная дзірка”: аповесці, апавяданні (2001), “Дзеці зорак”: аповесці, апавяданні (2009), “Золотые апостолы Радзивилловские”: роман, рассказы (2011), “Замкавая гара”: раман (2019), “Крыж княжны Прадславы”: аповесці, апавяданні, навелы (2021).