Марына Шапавалава
Шапавалава Марына Уладзіміраўна нарадзілася 26 ліпеня 1961 года ў Расіі ў горадзе Калінін (цяпер Твер, Расія). Скончыла філалагічны факультэт Калінінскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Усё жыццё прысвяціла педагагічнай працы. У Беларусі жыве з 1984 года. Працуе настаўнікам рускай мовы і літаратуры.
Вершы друкаваліся ў зборніках народнага калектыву аўтарскай песні і паэзіі «Жывіца» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» і іншых калектыўных зборніках.
Аўтар зборніка вершаў для дзяцей “Ах, какая кутерьма!” (2018) і паэтычнага зборніка “Опоэтизированная классика” (2022).