Мікалай Гурын

Гурын Мікалай Аляксандравіч (1932 – 2022)

Нарадзіўся ў горадзе Іванава (Расія). У часы Вялікай Айчыннай вайны быў гвалтоўна вывезены на прымусовую працу ў Германію (канцлагер Нойенгамме ў г. Гамбургу, 1944 – 1945 гг.). Пасля вайны скончыў Карпінскі горны тэхнікум, Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў электраслесарам на шахце, электрыкам, інжынерам-канструктарам, майстрам, інжэнерам на прадпрыемствах, выкладчыкам ва ўстановах адукацыі Мінска. Вёў актыўную грамадскую дзейнасць. Быў старшынёй Пухавіцкай раённай грамадскай арганізацыі “Усходнія рабочыя”, членам праўлення Беларускага грамадскага аб’яднання “Усходнія рабочыя”, пазаштатным супрацоўнікам гістарычнай майстэрні міжнароднага адукацыйнага цэнтра г. Дортмунд у г. Мінску. Узнагароджаны сярэбраным (1987) і бронзавым (1989) медалямі ВДНГ СCCP.

Публіцыст, краявед. Аўтар-складальнік мастацка-публіцыстычнай серыі кніг: “Пуховщина помнит… Воспоминания о войне” (2005), “Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах” Кн. 2 (2006), “Пуховщина помнит… Воспоминания о войне и последующих годах” Кн. 3 (2006), “Пуховщина помнит… Сборник воспоминаний о детях войны” (2009), “Пуховщина помнит… Сборник воспоминаний об Афганской войне”.