Да 100-годдзя Васіля Налецкага. Сустрэча ў Валожыне
Да 100-годдзя Васіля Налецкага. Сустрэча ў Валожыне
14 снежня бягучага года ў гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” удзельнікі гэтай творчай суполкі ладзілі пазнавальна-ўшанавальную сустрэчу “Ракаўскі летапісец” – да 100-годдзя з дня нараджэння нястомнага краязнаўцы, настаўніка, адданага сына роднай старонкі, творчага нераўнадушнага чалавека Васіля Пятровіча Налецкага. На пачатку мерапрыемства запалілі свечку ля яго партрэта і стоячы ўшанавалі светлую памяць слаўнага земляка. Вядучыя – Валянціна Гіруць-Русакевіч і Святлана Журавец – пазнаёмілі прысутных з біяграфічнымі звесткамі, расказалі аб вялікай краязнаўчай дзейнасці Васіля Пятровіча. А тыя, хто ведаў і памятае яго, як, напрыклад , Марыя Антонаўна Шакун, падзяліліся сваімі ўспамінамі аб незабываемых сустрэчах з гэтым неардынарным чалавекам, на прыкладзе жыцця якога і сёння можна (і трэба!) вучыцца пазнаваць і шанаваць родную спадчыну.
Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”