Адгалоскі Свята беларускага пісьменства-2019
ХХVІ-ы Дзень беларускага пісьменства прайшоў напярэдадні ў гасцінным Слоніме. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах свята прынялі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Так, у рамках святкавання пісьменнікі Міншчыны прынялі ўдзел у Міжнародным круглым стале “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”, які адбыўся 31 жніўня ў сценах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, у выставачнай зале ДУК “Слонімскі раённы Цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў” прайшла прэзентацыя творчага праекта Уладзіслава Цыдзіка і Алены Стэльмах “Бачу Беларусь такой”, а 1-га верасня на пляцоўцы “Слова пісьменніка” прайшла прэзентацыя творчасці пісьменнікаў вобласці “Галасы Міншчыны”. Акрамя таго пры агранізацыі Выдавецкага Дома “Звязда” у рамках Свята пісьменства адбылася прэзентацыя кнігі “Сонечны зайчык” старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў,а таксама кнігі вядомай дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.