Адгалоскі Свята беларускага пісьменства-2019

ХХVІ-ы Дзень  беларускага пісьменства прайшоў напярэдадні ў гасцінным Слоніме. Актыўны ўдзел у мерапрыемствах свята прынялі пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Так,  у рамках святкавання пісьменнікі Міншчыны прынялі ўдзел у Міжнародным круглым стале «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», які адбыўся 31 жніўня ў сценах Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, у выставачнай зале ДУК «Слонімскі раённы Цэнтр культуры, народнай творчасці і рамёстваў» прайшла прэзентацыя творчага праекта Уладзіслава Цыдзіка і Алены Стэльмах «Бачу Беларусь такой», а 1-га верасня на пляцоўцы «Слова пісьменніка» прайшла прэзентацыя творчасці пісьменнікаў вобласці «Галасы Міншчыны». Акрамя таго пры агранізацыі Выдавецкага Дома «Звязда» у рамках  Свята пісьменства адбылася прэзентацыя кнігі «Сонечны зайчык»  старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў,а таксама кнігі вядомай дзіцячай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.