Павел Жукаў
Жукаў Павел Сямёнавіч нарадзіўся 20 красавіка 1949 года ў вёсцы Брылі на Аршаншчыне. Скончыў Крапівенскую сярэднюю школу, затым – Смальянскі саўгас-тэхнікум. Тэрміновую службу праходзіў на Чарнаморскім флоце. Там жа пачаў друкавацца ў цэнтральнай флоцкай газеце “Флаг Родины”. Пасля службы ў 1978 годзе закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на розных пасадах у рэгіянальным друку. Больш за 40 гадоў – у рэдакцыі мядзельскай раённай газеты “Нарачанская зара”. Спачатку – намеснікам рэдактара, а з 1996 года – галоўным рэдактарам. Творы друкаваліся ў часопісе “Полымя”, шэрагу калектыўных зборнікаў. У 2004 годзе выдаў кнігу нарысаў і апавяданняў пра нарачанскі край “Той бераг далёкі” (2004), у 2012 – “У азёрнай маёй старонцы” (2012), у 2021 – “Тут земля такая” (2021), “Курорт моей мечты” (2024).
Лаўрэат літаратурнай прэміі Мінаблвыканкама, прэміі Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, міжнароднага конкурсу “Крымская жамчужына”, узнагароджаны нагруднымі знакамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “Выдатнік друку Беларусі” і Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі асабісты ўклад у літаратуру”.