З любоўю да роднага краю
22 верасня кіраўнік народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” Валянціна Гіруць-Русакевіч сустрэлася з землякамі – жыхарамі в. Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, што на Гродзеншчыне. Гэтая творчая сустрэча праходзіла ў рамках Года малой радзімы і насіла назву “З любоўю да роднага краю”.
У зале сельскага клуба-бібліятэкі сабраліся сталыя і больш маладыя вяскоўцы, якім В.Гіруць-Русакевіч дарыла свае вершы, прысвечаныя малой радзіме, родным людзям, каханню і самому жыццю, а салісты Валожынскага РЦК — сугучныя ім песні на словы паэтэсы. Сустрэча атрымалася па-роднаму цёплай,шчырай, кранальнай.
У гэты ж дзень Валянціна Францаўна сустрэлася з удзельнікамі аматарскага аб’яднання для пажыл людзей “ Мае гады — маё багацце” СКБ в. Міхайлоўшчына (загадчык Н.Б.Копач).