Алена Стэльмах. Вершы

ГУЛЬНЯ СЛОЎ, ЦІ СЛОВА – НЕ ГУЛЬНЯ

Слова, нібыта пушынка,
Ці нават як вольны вецер,
Слова цяжкое, бы ліха,
Уладарыць у белым свеце.

Выпырхне птушкай крылатай —
Узрадуе плён палёту.
Словейка спешчана ласкай —
Безліч стракатых дабротаў!

Нават адзін пестуночак,
Сказаны добрай хвілінай,
Слоўца-свяцень, галубочак,
Аздобіць жыццё малінай.

Дробязь з кіпцюр, нягеглае,
Бы крапіва пякучая —
Слова злое, нявернае,
Да нематы балючае.

Весткі здзічэла заўюцца
Хмарай груганаў чорных –
Стратай-бядой адгукнуцца,
Процьмай слёз незлічонай…

Шлях, дзе ні рушыць—раздольны,
Коціць знішчальным навалам.
Слова, спыні ты, войны!
Гэта ж так многа і мала.

Ляці, не апалі крылы,
Стань наймагутнаю зброяй.
Ты – волат, жыць каб у міры,
А ні зрабіць яго мрояй.

 ПТИЦА СЧАСТЬЯ

Надо мною птица низко пролетела,
Люди не заметили, им какое дело?

Крыльями взмахнула — счастье приземлилось,
На моей ладошеньке все оно вместилось.

Хрупкое, лучистое, трепетное, нежное —
В дождь, в мороз ждала его, верила в надежду я.

Замерла не смея и пошевелиться.
Милое, родное, дай хоть подивиться!

Как нам быть с тобою, счастье-незадача?
На беду иль радость мне эта удача?

От любви сияю — опьянила встреча,

Кто-то тихо-тихо трогает за плечи…

Надо мною птица низко пролетела,
Люди пусть судачат, мне какое дело!

ЛЯЖУ ЛЯ КОМІНА НА ПЕЧЫ

Нягодзіца дажджамі хлешча,

Ваўком у трубе скавыча вецер.

Ляжу ля коміна на печы,

І з Пушкіным мы бавім вечар.

Дзядком стуліўся склеп старэчы,

Лісткі самоты восень весіць.

Ляжу ля коміна на печы,

Цьмяны ліхтар мне сонцам свеціць.

Пажухлі кветак вочкі- свечкі,

Счарнелы плот, як брач напіты.

Ляжу ля коміна на печы,

Мне ў свет вялікі шлях адкрыты.

Чыгун да бабкі жах ахвочы,

Мастуе месца на чарыне.

Ляжу ля коміна на печы,

Глытаю смак сваёй Радзімы.

Гады бліснулі ды ўдалечча,

Зляцелі, засталіся мары…

Туды б, да коміна на печы,

Пагрэць душу і сэрца ўпары…

Сайт Алены Стэльмах

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.