Восень – пара цёплых сустрэч

Восень – пара цёплых сустрэч

Лета, якое сёлета доўжылася аж пяць месяцаў, скончылася. Здавалася, нехта проста пстрыкнуў выключальнікам — і цёплае сонечнае надвор’е змянілася восеньскім холадам і дажджамі. І колькі не праглядай прагноз, лета больш не абяцаюць.

Але і цяперашні прахалодна-дажджлівы сезон рыхтуе нам шмат цікавага. Напрыклад, пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая назвала восень парой цёплых сустрэч. Літаральна днямі ў выдавецтве “Звязда” ў Кацярыны выйшла новая кніга для дзяцей “Таямніца незвычайнай школы”.

Першая прэзентацыя адбылася ў бібліятэцы Прылуцкай сярэдняй школы Мінскага раёна. Юныя чытачы не толькі даведаліся, пра што новая казачная аповесць, але і пазнаёміліся з персанажамі твора, якіх пісьменніца прывезла з сабой. Больш за сотню хлопчыкаў і дзяўчынак зацікавіліся школьнай таямніцай, праз якую крышку распавяла Кацярына Станіславаўна. Астатняе яны даведаюцца, прачытаўшы твор. Дарэчы, многія вучні выкарысталі магчымасць адразу ж набыць кнігу і атрымаць аўтограф аўтара.

А наперадзе яшчэ шмат прэзентацый, якія змогуць ператварыць халодную восень у пару цёплых сустрэч.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.