“Маладыя галасы – 2018”
У апошні дзень сакавіка ў зале Валожынскага раённага цэнтра культуры былі падведзены вынікі традыцыйнага раённага літаратурнага конкурсу юных “Маладыя галасы”, які штогод праводзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Сёлета канкурсантам былі прапанаваны дзве тэмы, прасвечаныя Году малой радзімы : “Табе, мой краю родны” і “Па вашых сцежках ходзім сёння мы” (да 210-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча і 125-годдзя К.Буйло), тэма кахання “І ўстрапянулася птушкаю сэрца” і “На жартортоўнай хвалі”. Саршыня журы конкурсу, кіраўнік “Руні”, член СПБ В.Ф. Гіруць-Русакевіч назвала імёны пераможцаў і дыпламантаў.
Адзінаццаць канкурсантаў атрымалі дыпломы “За ўдзел”, а чатырнаццаць удзельнікаў літаратурнага спаборніцтва юных валожынцаў – дыпломы за першае, другое і трэцяе месца (асобна па кожнай тэме) і падарункі з рук членаў журы: галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г.М.Канановіч, прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму М.І.Стасяловіч і рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава” В.І.Краўневіч.
Пасля шчырых віншавальных і падзячных слоў, выказана спадзяванне, што ў наступным годзе вынікі такога творчага спаборніцтва парадуюць яшчэ больш. Увогуле ж конкурс пацвердзіў (у каторы ўжо раз!), што жыве Літаратурнае дрэва Валожыншчыны, папаўняецца новымі маладзенькімі галінкамі і лісточкамі.