Свята Дзіцячай Кнігі

Свята Дзіцячай Кнігі

Лагойская дзіцячая бібліятэка наладзіла сапраўднае свята, прысвечанае кнігам для юных чытачоў. Адкрылася мерапрыемства шыкоўным канцэртам, які падрыхтавалі вучні Лагойскай школы мастацтваў. Гледачы пабачылі цудоўныя танцы, пачулі выдатныя песні, згулялі з казачнымі Бабкамі Ёжкамі ў вясёлыя гульні, пазнаёміліся са Спадарыняй Кнігай, якая адзначыла лепшых чытачоў і ўручыла ім заслужаныя ўзнагароды.

Працягвалася свята сустрэчай з пісьменніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, якая запрасіла дзяцей і дарослых у свет фантазіі і прадставіла свае чароўныя казкі. Пасля сустрэчы госці казалі, што ў іх засталося дзівоснае ўражанне, быццам казкі выйшлі са старонак кніг і кожны, хто прысутнічаў у зале, трапіў у незвычайны свет, створаны пісьменніцай. З’явіліся нават героі некаторых казак! Ды й чароўная палачка паказала сябе ў дзеянні…

З вялікім задавальненнем дзеці і бацькі бралі кнігі і атрымлівалі аўтограф пісьменніцы. Гэта значыць, што знаёмства працягнецца, а юныя чытачы зноў зазірнуць у Краіну Фантазіі.

Клуб юнага журналіста “ЛІМОН”

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.