“Маладыя галасы – 2018”

“Маладыя галасы – 2018”

У апошні дзень сакавіка ў зале Валожынскага раённага цэнтра культуры былі падведзены вынікі традыцыйнага раённага літаратурнага конкурсу юных “Маладыя галасы”, які штогод праводзіць народнае літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама  аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Сёлета канкурсантам былі прапанаваны дзве тэмы, прасвечаныя Году малой радзімы :  “Табе, мой краю родны” і “Па вашых сцежках ходзім сёння мы” (да 210-годдзя з дня нараджэння В.Дуніна-Марцінкевіча і 125-годдзя К.Буйло), тэма кахання “І ўстрапянулася птушкаю сэрца” і “На жартортоўнай хвалі”. Саршыня журы конкурсу, кіраўнік “Руні”, член СПБ В.Ф. Гіруць-Русакевіч назвала імёны пераможцаў і дыпламантаў.

Адзінаццаць  канкурсантаў атрымалі дыпломы “За ўдзел”, а  чатырнаццаць удзельнікаў літаратурнага спаборніцтва юных валожынцаў – дыпломы за першае, другое і трэцяе месца (асобна па кожнай тэме) і падарункі з рук членаў журы: галоўнага спецыяліста  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Г.М.Канановіч, прадстаўнікоў аддзела адукацыі, спорту і турызму М.І.Стасяловіч і рэдакцыі раённай газеты “Працоўная слава” В.І.Краўневіч.

Пасля шчырых віншавальных і падзячных слоў, выказана спадзяванне, што ў наступным годзе вынікі такога творчага спаборніцтва парадуюць  яшчэ больш. Увогуле ж конкурс пацвердзіў (у каторы ўжо раз!), што жыве Літаратурнае дрэва Валожыншчыны, папаўняецца новымі маладзенькімі галінкамі і лісточкамі.

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.