З павагай да добрых людзей
Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы працягваюцца. 23 лютага ў сталічным Цэнтры дадатковай адукацыі “Ветразь” адбыўся конкурс чытальнікаў сучаснай беларускай паэзіі. Сярод твораў, з якімі выступалі вучні розных навучальных устаноў г. Мінска ў чатырох узроставых катыгорыях, былі і вершы пісьменнікаў Міншчыны – Лёлі Багдановіч, Фёдара Гурыновіча, Уладзіміра Цануніна. У журы конкурсу быў запрошаны паэт, намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення СПБ Рагнед Малахоўскі.


А 24 лютага ў сталічнай бібліятэцы №13 адбылася творчая сустрэча з Р. Малахоўскім пад назвай “З павагай да добрых людзей”. На імпрэзу прыйшлі людзі паважанага ўзросту – актыўныя наведвальнікі бібліятэкі. Рагнед Юр’евіч прэзентаваў сваю кнігу “Шлях слязы”, з якой публіка пазнаёмілася загадзя і падрыхтавала шэраг арыгінальных пытанняў аўтару пра жыццё і творчасць.



Прэс-служба МАА СПБ

















