Дзень роднай мовы з Таццянай Гай
19 лютага уздзенская пісьменніца Таццяна Гай наведала Кухціцкі дзіцячы сад, а на наступны дзень – дзіцячы сад №2 г. Узда. Пісьменніца расказала пра сваю творчасць, а таксама пра ролю роднай мовы ў жыцці чалавека.
Па завяршэнні сустрэчы яна падарыла дзеткам свае кнігі “Загадки” і “Таямнічы дамавічок”.


Прэс-служба МАА МПБ




















