Па старонках кніг Кацярыны Хадасевіч-Лісавой
Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая з Мінскага абласнога аддзялення СПБ на працягу мінулага тыдня правяла шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы. Гэта былі тэматычныя сустрэчы з юнымі чытачамі.
16 лютага адбылося квэст-падарожжа вучнеў старэйшых класаў у сталічнай сярэдняй школе №23 па старонках кніг аўтара, а праз два дні з вучнямі пятых-шостых класаў мінскай гімназіі №39.
19 лютага пісьменніца завітала ў старажытны Нясвіж. “У каралеўстве казак”, пад такой назвай прайшла сустрэча з вучнямі Карцэвіцкай сярэдняй школы Нясвіжскага раёна. “У пошуках страчанага скарбу” пісьменніца наведала Нясвіжскую цэнтральную раённую бібліятэку імя П. Пранузы, дзе расказала пра свае творчыя здабыткі мясцовым школьнікам, пасля чаго правяла мерапрыемства яшчэ і ў Нясвіжскай гімназіі. Там вучні чацвёртых класаў прынялі ўдзел у аўтарскай імпрэзе пісьменніцы пад назвай “Падабайка збірае сяброў”.


Завяршыла сваю творчую вандроўку Кацярына Хадасевіч-Лісавая 21 лютага ў якасці члена журы конкурса “Спяваем па-беларуску” да Дня роднай мовы, які адбыўся ў Ждановіцкай сярэдняй школе Мінскага раёна.
Прэс-служба МАА СПБ




















