З Днём абаронцы Айчыны!

Дзень абаронцы Айчыны – адметная дата для нашага грамадства. Кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” шчыра і сардэчна віншуе ўсіх мужчын арганізацыі і далучаных да вайсковай службы жанчын з гэтым святам!

Прыемна праінфармаваць, што зусім нядаўна празаіку і публіцысту, ветэрану узброеных сіл і вайны ў Афганістане Рыгору Саланцу старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена Падзяка “за шматгадовую актыўную грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення Мінскай вобласці”.

 

Мінскае абласное аддзяленне

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”