Кацянё – Здор Варвара (5 «Б» клас ДУА «Заслаўская гімназія»)
Кацянё
Мне купілі кацянё.
Вось цяпер яно –маё!
Мой прыгожы коцік,
Адкрывай свой роцік:
Дам табе я мяска,
Смачную каўбаску.
Пухначок маленькі,
Станеш ты таўсценькі!
Буду я цябе любіць,
Стану грамаце вучыць.
Навучу буквар чытаць,
Вылічаць і маляваць.
Вось бяда: малыя лапкі –
Крэйду не ўтрымаюць драпкі.
І чытаць не навучыць,
Бо не можа гаварыць…