З павагай да Купалы

7 ліпеня дэлегацыя ад Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняла ўдзел у святкаванні 141-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Урачыстае мерапрыемства адбылося каля манумента ў сталічным парку, які носіць імя класіка.

Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел кіраўніцтва і супрацоўнікі музея імя Янкі Купалы, музея гісторыі беларускай літаратуры, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, выдавецкага дома “Звязда”, кіраўніцтва і члены сталічнага аддзялення СПБ. Ад пісьменнікаў Міншчыны былі старшыня абласнога аддзялення Леанід Крыванос, паэт Рагнед Малахоўскі, дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, літаратуразнаўца Міхась Кенька.

Па заканчэнні выступленняў удзельнікі ўсклалі да манумента песняру кветкі.

Прэс-служба МАА СПБ