«Я верю, что женщины прекрасны». Творчая сустрэча з Таццянай Цехнебедзінай

Вечар-прысвячэнне “Я верю, что женщины прекрасны” з удзелам члена Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Таццяны Цехнебедзінай прайшоў напярэдадні  Міжнароднага жаночага дня ў Негарэльскай сельскай бібліятэцы Дзяржынскага раёна. Па-хатняму цёплае і святочнае мерапрыемства сабрала больш за два дзясяткі прыхільнікаў прыгожага пісьменства старэйшай узроставай катэгорыі чытачоў установы.

Гучалі ўзнёслыя словы віншавання на адрас жанчын з вуснаў арганізатараў мерапрыемства, лірычны настрой cтваралі песні ў выкананні пастаянных чытачоў бібліятэкі, наведвальнікі вечара з задавальненнем слухалі вершы, байкі паэтэсы. Не пакінуў абыякавым іх і відэаролік песні ў выкананні ўнучкі Т.Цехнебедзінай,  падрыхтаваны на  твор “Тропинка”.

У завяршэнні сустрэчы Таццяна Віктараўна падарыла наведвальнікам бібліятэкі ўласны зборнік “Соніны канікулы”.

Прэс-служба Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.