Сустрэча з аднадумцамі
29 чэрвеня ў Дзяржынскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча са старшынёй Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанідам Крываносам. У ёй прынялі ўдзел супрацоўнікі бібліятэчнай сеткі раёна, а таксама паэт Антон Анісовіч.
Пад час размовы бібліятэкары пазнаёміліся з творчай біяграфіяй, асобнымі паэтычнымі творамі выступоўцы. Леанід Міхайлавіч прэзентаваў сваю новую кнігу “Судьбой повенчаны с границей”, адказаў на пытанні пра тое, як яна стваралася, пра асаблівасці сучаснага літаратурнага працэсу. Пісьменнік падкрэсліў, што літаратары і бібліятэкары – гэта аднадумцы ў адносінах да літаратуры.
Напрыканцы сустрэчы Леанід Крыванос падарыў бібліятэцы свае кнігі, паабяцаў у будучым зноў наведаць Дзяржыншчыну.