Віншуем пісьменнікаў Міншчыны з выхадам новага калектыўнага зборніка!
Share the post "Віншуем пісьменнікаў Міншчыны з выхадам новага калектыўнага зборніка!"
“Няўжо забыцца можна прав вайну…” – так называецца новы калектыўны зборнік пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі. У зборнік увайшлі вершы, малая проза і тэксты песень 28-мі пісьменнікаў Міншчыны – удзельнікаў літаратурна-песеннага конкурсу і членаў яго журы, які прысталічнае аддзяленне правяло ў мінулым годзе да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Святочная імпрэза, складзеная з выступлення ўдзельнікаў конкурсу, падвядзення яго вынікаў у песенным жанры і ўнагароджання пераможцаў, адбылася ў канцы чэрвеня мінулага года ў Рэспубліканскім Палацы Ветэранаў. На 4-й старонцы вокладкі кнігі размешчаны памятны фотаздымак, зроблены напрыканцы мерапрыемства.
Пазнаёміцца з творамі, уключанымі ў зборнік, можна на сайце Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюза пісьменнікаў Беларусі” і на яго афіцыйнай старонцы на інтэрнэт-рэсурсе “Facebook”, дзе яны амаль штодзень публікуюцца пад рубрыкай “Літаратурны марафон “Святло Вялікай Перамогі”.
Віншуем пісьменнікаў Міншчыны з выхадам зборніка і зычым ім новых творчых поспехаў і кніг, а чытачам – прыемнага чытання!
Прэс-служба МАА ГА СПБ