В.Гіруць-Русакевіч. І зноў апошні ліст з календара…

І зноў апошні ліст з календара,
Нібыта з дрэва, што жыццём завецца,
Злятае сёння. Што ж яго пара
Гісторыі радочкам стаць, здаецца.

 Ды ў Навагоддзе не забудзе сэрца
Удзячна ўспомніць усё, што падарыў
Год адыходзячы, з надзеяй – усміхнецца
Удача ў новым годзе  зноў, сябры!
І новы ўжо гісторыі радок
Няхай пачнецца светла і прыгожа.
Яго і нам з табой пісаць, браток –
Удумліва і клапатліва-гожа.
Каб вынікі падводзячы праз год,
І падсумоўваючы страты і знаходкі,
Нам з лёгкім сумам успамінаць яго
І дзякаваць было за што ўсёткі.
У святы і тамнічы гэты час,
Калі збываюцца усе прароцтвы,
Жадаю добрых сіл усім запас,
Здароўя духу, а здароўю – моцы!