Увага, конкурс!

Паважаныя калегі!

У Саюз пісьменнікаў Беларусі звярнуўся Віцэ-прэзідент Апіславіі, Старшыня саюза “БелАпіЮніян”, Капелан пчаляроў Беларусі, дактарант, Канонік-дэкан Уладзіслаў Завальнюк. У Мінску восенью 2020 года адбудзецца чарговы — XXIII Кангрэс-Форум – Апіславія. Гэта сусветнае пчалярскае аб’яднанне, у склад якога ўваходзяць 48 краін Еўропы і Азіі.

Плануецца, што на гэта мерапрыемства прыбудуць дэлегаты з 60 краін свету, а таксама каля 5-7 тысяч гасцей. Цяпер праводзяцца планавыя і кантактныя напрацоўкі ў дачыненні да будучай эпахальнай падзеі не толькі для беларускіх пчаляроў, але і для ўсёй нашай краіны.

На форуме ў Маскве аргкамітэт Апіславіі даручыў беларускай дэлегацыі напісаць словы і музыку – гімн Апіславіі.

Просім вас, паважаны калегі, пасадзейнічаць напісанню  гімна Апіславіі, які прагучыць на адкрыцці Кангрэса-Форума пчалярскіх аб’яднанняў у Мінску ў 2020 годзе. Гэты гімн будзе перакладзены на англійскую мову, бо ў Саюзе Апіславіі дзейнічаюць дзве мовы: англійская і руская. Таму словы гімна павінны быць у рускай версіі.

Гімн Апіславіі просім дасылаць на элект. адрас СПБ: oo-spb@tut.by з адзнакай: конкурс “Апіславія”.

Паведаміце, калі ласка, аб гэтай нагодзе ўсім членам Вашага аддзялення.

Нагадаем, што ў кантэксце верша-гімна павінна быць: праслаўленне пчалы, пчалінага рою, пасекі, навакольнай прыроды, чалавека і Творцы-Бога. Пчала пераўтварае прыроду з кветкі ў плод, насенне ў хлеб. І зноў квітнее кветка-акіян жыцця рытмічна зменлівай, але сталай, жывой прыроды. Пчала і рой – сіла аднаго ў адзінстве многіх! Жывая прырода, чысты мёд, здаровае даўгалецце!

Спадзяёмся, што сярод творцаў нашага Саюза знойдуцца ахвочыя далучыцца да гэтай ганаровай справы.

Чакаем тэксты гімна да 1 верасня 2019 года. Журы начале з Уладзіславам Заванюком вызначыць аўтара гімна, які будзе запрошаны на Кангрэс-Форум.

ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Няма каментарыяў

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.


Fatal error: Uncaught exception 'wfWAFStorageFileException' with message 'Unable to verify temporary file contents for atomic writing.' in /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:46 Stack trace: #0 /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(567): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/home/maaspbby/...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig() #2 {main} thrown in /home/maaspbby/public_html/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 46