УВАГА – ГУМАРЫСТЫЧНЫ КОНКУРС!
ПАЛАЖЭННЕ
АБ РЭСПУБЛІКАНСКIМ ГУМАРЫСТЫЧНЫМ КОНКУРСЕ «Папяровы бусел»
Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім гумарыстычнм конкурсе “Папяровы бусел”.
Арганізатар:
1.1. Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Мэты:
2.1. Папулярызацыя сучаснай беларускай літаратуры, пошук аўтараў, якія працуюць у гумарыстычным жанры.
Умовы ўдзелу:
3.1. У конкурсе не могуць удзельнічаць працы, атрымаўшыя прызавая месцы ў іншых творчых конкурсах.
3.2. У конкурсе прымаюць удзел аўтары, не маладзейшыя за 18 гадоў, грамадзяне Рэспублікі Беларусь.
3.3. Конкурс праходзіць на дзвюх мовах – беларускай і рускай.
3.4. У конкурсах удзельнічаюць раней не надрукаваныя творы.
3.5. Працы прымаюцца ў намінацыях: – Проза ( апавяданне, абразкі, афарызмы) да 10 000 знакаў – Паэзія ( байка, пародыя, верш)
3.6. Тэматыка конкурсу – вольная Парадак правядзення конкурсу:
4.1. Конкурс праводзіццца з 1 студзеня па 15 сакавіка.
4.2. Працы дасылаюцца на паштовы адрас Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ у друкаваным выглядзе: 224013, г.Брэст, пр-т Машэрава 75/1,к.605
4.3. У лісце трэба ўказаць кароткую біяграфію, намінацыю, дату стварэння твора, кантактныя дадзеныя.
4.5. Дасылаючы на конкурс твор, удзельнік гарантуе, што ён з’яўляецца яго аўтарам і не парушае аўтарскіх правоў.
4.6. Аргкамітэт не разглядае творы, напісаныя ў суаўтарстве.
4.7. Аргкамітэт не разглядае творы, у якіх выкарыстоўваецца ненарматыўная лексіка, гучаць заклікі да насілля альбо нацыянальнай розні. Падзвядзенне вынікаў конкурсу:
5.1. Усе працы ацэньвае журы, у складзе якога пісьменнікі, сябры Брэсцкага аддзялення СПБ.
5.2. Кожны з членаў журы ацэньвае творы па дзесяцібальнай сістэме. Адзнакі выстаўляюцца ананімна.
5.3. Да першага красавіка фарміруецца лонг-ліст, да 10 красавіка – шорт-ліст.
5.4. Два аўтары, заняўшыя першыя месцы ў намінацыях “Проза” і “Паэзія”, з’яўляюцца пераможцамі конкурсу, узнагароджваюцца памятнымі статуэткамі і граматамі, запрашаюцца ў якасці ганаровых гасцей на беларуска-украінскую гумарыну “Смех заваёўвае сусвет” і маюць права бясплатнай публікацыі ў другім нумары альманаха “Берасцейская скарбніца”.
Старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ Таццяна Дземідовіч