ВІНШУЕМ ЮБІЛЯРА!

 

                      Лёля БАГДАНОВІЧ, г.Барысаў

Лёля Багдановіч. (Мартыненка Лёля Уладзіміраўна)
Нарадзілася ў вёсцы Градзянка, Магілёўскай вобл, Асіповіцкага р-на. Пасля школы закончыла Маладзечанскі палітэхнікум.
Працавала ў лабараторыі Асіповіцкага камбіната хлебапрадуктаў і ў лабараторыі Асіповіцкага завода аўтамабільных агрэгатаў. З 1996 г. жыве ў Барысаве. Пісаць вершы пачала менавіта тут. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2005 года. Друкавалася ў часопісах  “Гаспадыня”, “Алеся”, “Беларуская ніва”,” Вожык”, “Вясёлка”,  газетах “Зорка”, “Мінская праўда”, “Звязда, “Рэспубліка”, “Народная газета”, “Знамя юности”, “АиФ”, “Обозреватель”, “Могилёвские ведомости”, “Крупский вестник”, Осиповичский край”, “Адзінства”, “Гоман Барысаўшчыны” і інш.

Старшыня Барысаўскага літаратурнага аб’яднання “Натхненне”, якое мае чатыры калектыўныя зборнікі: “Прыстанак душы”, “Званы памяці”, “З усмешкай і ўсур’ёз”, “Помнім герояў сваіх”. У 2013 і 2015 г.г, дзякуючы “Беларускай асацыяцыі “Конкурс”, свет пабачылі два зборнікі вершаў паэтэсы: “Зорны кошык” і “Вясёлкавы масток”. Лёля Уладзіміраўна з’яўляецца сааўтарам шматлікіх калектыўных зборнікаў. Піша казкі, якія амаль штодня гучаць на радыё “Мінская хваля” у перадачы “Бабуліна казка”. На тры  вершы паэтэсы напісаў музыку саліст ВІА “Верасы” Яўген Хаменка. Адна з іх “Падает снег” часта гучыць на І канале беларускага радыё ў выкананні салісткі беларускай эстрады Валянціны Альшанскай. З’яўляецца актыўным членам Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, часта выступае па ўсёй рэспубліцы перад юнымі і дарослымі чытачамі  ў школах, садках, ліцэях, каледжах, бібліятэках, санаторыях.

А цяпер Вашай увазе прапануем вершы нашай шаноўнай Лёлі Уладзіміраўны:

КОГДА ТЕБЕ НЕМНОЖКО “ЗА”…
Закономерность увядания природы
Осознаёшь острее с каждым годом,
Когда тебе уже немножко “за”,
Ты понимаешь –  не вернуть назад

Тех дней безоблачных, весёлых.
Уж позади осталась школа.
Семья, работа –  не до скуки…
Бегут вприпрыжку в школу внуки…

Ещё мгновенье –  Боже мой!
Да ты уже, как лунь, седой…
Промчал по жизни в мёртвой схватке
Галопом, рысью, без оглядки…

Душа уставшая в заплатках…
А внешне, вроде, всё в порядке…
Довольно ныть! Ещё не вечер!
Расправь, немедля, свои плечи!

Дыши до умопомраченья
Морозным воздухом осенним
И пусть от счастья крышу сносит –
Прекрасна золотая осень!
23.11 – 2018 г.

УЧИМСЯ ЖИТЬ…
В прошлое нет возврата,
Вычеркни и забудь.
Невелика утрата,
Ты разберись, в чём суть.

Будут паденья, взлёты,
Радость, печаль и боль.
Может, за поворотом
Встретишь свою любовь.

Счастье тебе подарит
Великодушный Господь.
Важно, чтоб было в паре
Сердце, не только плоть…

Смело вперёд с улыбкой
И никогда не ныть!
Мы на своих ошибках
Учимся дальше жить…
20.11 – 2018г.

КРИТЕРИЙ ИСТИНЫ…
День пролетел, как будто не бывало –
Вот так и жизнь промчит во весь опор.
Нельзя ни строчки повторить сначала
И на мажор не поменять минор.

Как зебра, пронесётся без оглядки.
Полосок чёрных больше, как всегда…
Но… улыбаюсь, будто, всё в порядке,
А остальное .. горе – не беда…

Даст день Господь, а значит, даст и пищу.
А много ль надо? Только не греши.
Богатство измеряется ни в тысячах,
А в красоте и щедрости души !
20.11 – 2018г.
ЗИМА-КРУЖЕВНИЦА…
Ай да зимка-кружевница!
Снег искрится на ресницах.
В лёгкой шали кружевной,
В тёплой шубке меховой,
В беленьких сапожках,
В кружевных серёжках
Да в пуховых варежках
Мчится с горки в саночках.
Чудо-санки не простые –
Расписные, заводные.
По команде: раз, два, три! –
То на горку, то с горы.
И под вечер кружевница
Превратила в небылицу
Сад, беседку и сторожку.
Звёзд насыпала в лукошко –
Нарядила дом, колодец,
Чтобы были в тренде, в моде.
А когда взошла луна,
Притомилася она.
Села на крылечко,
Погасила свечку
И, сомкнув свои ресницы,
Задремала кружевница…
02.12 – 2018 г.

У ЗАРАПАДЗЕ ДЗЁН…
Падае першы снег
Так урачыста, шчымліва.
Кліча зіма мяне
У белагрывае дзіва.

Нібы застылі ў сне
Дрэвы ў кашулях белых.
Падае першы снег,
Велічна і нясмела.

Зморшчаны, шэры дзень
Павесялеў адразу.
Боскім святлом надзей
І чысцінёй уразіў.

Сыдзе, як бачыш, ён –
Гэтак было заўсёды,
У зарападзе дзён
Не адшукаўшы згоды…

Падае першы снег…
14.11 – 2018г.

ЗІМА ЖАРТУЕ…


Зіма з’явілася знянацку
У шэры, сумны лістапад.
Размалявала, нібы цацку,
Знямелы, распрануты сад.

Дрывотнік, пуню, хату, студню,
І варыўню, і агарод,
Спавітыя ў цемру будні,
Кранула белым пэндзлем плот.

Прысела ў прыцемку на ганку –
Зусім стамілася, відаць.
Спяваў ёй вецер калыханку
І пажадаў салодка спаць.
19.11 – 2018г.

НАВАГОДНЯЕ…
Цукеркі, шампанскае, торт, падарункі.
Гірлянды гараць, зіхаціць мішура.
Дзяцінства ўспаміны гаючаю стрункай
Гуртом калядоўнікаў каля двара.

Расказвалі вершы і песні спявалі,
Вадзілі “казу” і “мядзведзя” з сабой.
Суседзі, што мелі, у мех наш кідалі –
Гарбузікі, печыва, добры настрой.

Няхай і жылі мы тады небагата
І кожнай капеечцы ведалі кошт.
Збірала сям’ю навагодняе свята –
Як мае быць, стол накрывалі ўсё ж.

Старэйшым увага была і пашана,
І першае слова, і лепшы кусок.
Я ў свята тых дзён назаўжды закахана,
Успомніла раптам усё незнарок…

Напоўніўшы пеністым келіх шампанскім,
Хачу за традыцыі тыя падняць.
Здароўя і міру, кахання і шчасця,
І радасці ўсім на зямлі пажадаць!
02.12 – 2018 г.

КАЛЯДКІ
Еду, еду на Калядкі
Да матулі і да таткі,
Да бабулькі і да дзеда –
У хату родненькую еду!
Там у пошуках прыгод
Без мяне сумуе кот.
Брат малодшы плешча ў ладкі,
Уплятаючы аладкі.
Сыдзе гора і бяда –
На парозе Каляда!
03.12 – 2018 г.

ЗИМА РЕЗВИТСЯ…
Резвится зимушка-зима,
В резных салазках мчится.
Снежинок знойных бахрома
Над городом кружится.

Гирлянды в окнах тут и там
И ёлки в диадемах.
Навстречу северным ветрам
Несётся снежный демон.

И осыпает серебром
Леса, долины, рощи.
Войдёт хозяйкой в каждый дом
И ёлкою на площадь.

Резвится зимушка-зима –
И пусть себе резвится.
И в новый год летит она
Волшебною жар-птицей!
14.12 – 2018 г.

У КАРУНКАВЫХ АБДЫМКАХ…
Закідала снегам зімка
Лес глухі, сцяжынкі, хаты
Ды з марозам у абдымку
Шыбавала к нам на свята.

Валачобніцаю ўвечар,
Праслаўляючы Каляды,
Пад акном скакала, ветру
Наступаючы на пяты.

Выбіваў мароз каленцы
У нястрымным, хвацкім танцы.
Заляцеў да нас у сенцы,
След пакінуўшы на клямцы.

У карункавых абдымках
Дрэмлюць казачныя вокны –
Зімка снежнай павуцінкай
Аблятае ўсё навокал…
15.12 – 2018 г.

У БАКАЛАХ СВЯТА ПЕНІЦЦА…
Завіхурыла мяцеліца,
Замятаючы сляды.
У бакалах свята пеніцца,
У гірляндах гарады.

Ёлка феяй-чараўніцаю
Увайшла ў кожны дом.
Зімняй казкай-небыліцаю
У дзяцінства мы ідзём.

Карагоды навагоднія,
Карнавальны маскарад.
За сталом сябры і родныя,
Падарункаў вельмі шмат.

У акно мароз заглядвае,
Месяц выгнуўся сярпом.
Новы год усіх парадуе
Мірам, шчасцем і дабром!
15-16.12 – 2018 г.

АШЧЭРЫЎСЯ МАРОЗ…
Зусім ашчэрыўся мароз –
Шчаміў у хату аж да ранку
Цікаўны свой чырвоны нос,
Крактаў і кехкаў каля ганку.

Дарэмна цешыўся сівы –
Заканапацілі мы вокны.
Ад злосці жаласна завыў
Піліпаўскім галодным воўкам.

Удзень нарэшце зразумеў –
Ніхто не рад благому госцю.
Каля дрывотніка прысеў,
Раскінуўшы старыя косці…
20.12 – 2018 г.

ПАД БРАЗГОТАЧНЫ АКОРД…
Звон бакалаў. Бой курантаў.
Феерверкаў карагод.
Сёння ў кожнай хаце свята –
Сустракаем Новы Год!

Падарункі, віншаванні.
Распачаўшы зімні крос,
Са Снягурачкай у санях
К нам спяшае Дзед Мароз.

Скача тройка белагрывых
Пад бразготачны акорд,
Абяцаючы шчаслівы,
Мірны, шчодры новы год!
21.12 – 2018 г.

ЗАКАТ НА МЛЕЧНОМ БЕРЕГУ…
По бездорожью молча, не спеша,
Идёт, бредёт уставшая душа.
И не пытается согреться
Изголодавшееся сердце.

Промозглый, серый, нелюдимый
Промчался день. За ним незримо
Несётся третий, двадцать пятый –
Уж канул в вечность тот десяток,

Когда всё было круто, ладно,
Красиво, безупречно, складно.
Не рвалось сердце на куски
От одиночества, тоски.

Не жгли бессонницей тревоги,
Глаза горели. Ну а ноги
Плясали, удержу не зная.
Желаний огненная стая

На крыльях белых облаков
Парила, сбросив цепь оков,
Мгновенья превращая в сказку.
Был до безумия прекрасным

Томимый страстью звездопад
И в подвенечном платье сад,
И соловьиные сонеты
В венке ромашковых рассветов.

Закат на Млечном берегу,
Рябины гроздья на снегу…
21.12 – 2012 г.

БЛАГОСЛОВИТЕ СЧАСТЬЕ ДЛЯ ДВОИХ!
Пока ещё в вас теплится надежда,
Пускай не искра, только уголёк.
И в облаках парите вы, как прежде,
Не закрывайте сердце на замок!

Гоните прочь унынье и усталость,
Оставьте за порогом дома грусть.
Вином любви наполните бокалы –
Ворвётся праздник в ваши будни пусть!

Загадывать на завтра не спешите,
Ловите каждый вздох и каждый миг.
Влюбляйтесь и любовь свою дарите –
Благословите счастье для двоих!
23.12 – 2018 г.

* * *
По сугробам белоснежным –
Звёзд каскад из-под копыт,
К нам из самой Беловежи
Тройка быстрая летит.

Раздувают кони ноздри,
Колокольчики – динь-динь.
Рядом с дедушкой Морозом
Внучка в саночках сидит.

Ждут их взрослые и дети:
На пороге Новый Год –
Лучший праздник на планете.
Пусть же всем нам повезёт!

Ёлки в праздничных нарядах
И гулянье до утра.
Над вишнёвым зимним садом
Снежной сказки мишура.

В изумрудном ожерелье
Спит под бархатом небес,
Как монах в холодной келье,
Одинокий, старый лес…
25.12 – 2018 г.

СНЕГА БАХРОМА…
Сказкой новогодней
К нам пришла зима.
Праздничной мелодией
Снега бахрома.

Кружатся снежинки,
Поздравляя нас
С годом жёлтой свинки.
Настроенье- класс!

Пенятся в бокалах
Радугой мечты.
Новый год – начало
Новой высоты.

Радостью, весельем
Полнятся дома.
Зимней каруселью
Снега бахрома…
26.12 – 2018 г.

ДОБРЫЙ ЗНАК…
Декабрь рыдает безутешно –
Приходит расставанья час.
Всё к сожалению не вечно,
Но не об этом я сейчас.

Омыта дней последних сущность
Кристально-чистою слезой.
Господь дарил великодушно
Нам состраданье и покой.

И в завершенье круговерти
Вдруг показался солнца лик.
И это добрый знак, поверьте,
Коль многогранен каждый миг!
26.12 – 2018 г.