Усё лепшае – дзецям!
Апошні дзень Міжнароднай выставы СМІ, які праходзіў ў Мінскім выставачным комплексе БЕЛЭКСПА з 2-га па 4-га мая г.г., быў прысвечаны маленькім жыхарам і гасцям краіны.
Па прапанове Мінскага аблвыканкама Мінскае абласное аддзяленне на пляцоўцы “СМІ Мінскай вобласці” правяло прэзентацыю свайго калектыўнага дзіцячага зборніка “Ад калыханкі да забаўлянкі”, які выйшаў у мінулым годзе. У мерапрыемстве прымалі ўдзел як дзіцячыя пісьменнікі Міншчыны (старшыня аддзялення Святлана Быкава, паэты Лёля Багдановіч, Уладзімір Цанунін, Людміла Круглік, Рэгіна Рэўтовіч, Галіна Нупрэйчык), так і юныя сябры дзіцячага літаратурнага клуба “Ізяслаўцы”, які працуе пры Заслаўскай гімназіі (Лізавета Скальская, Собаль Марыя, Амеліна Яраслава, Собаль Мірон). Пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры названай установы Даманавай Валянціны Аляксандраўны дзеці добра падрыхтаваліся да выступлення, выдатна чыталі вершы дзіцячых пісьменнікаў Міншчыны. У канцы імпрэзы юныя ўдзельнікі атрымалі на памяць падарункі ад Шык Кірыла Іванавіча – кіраўніка Мінскага абласнога аддзялення БРСМ.
Прэс-Цэнтр МАА ГА “СПБ”