У пісьменніцы Вольгі Савасцюк – юбілей!
Літаратары Міншчыны ад усяго сэрца віншуюць Савасцюк Вольгу Уладзіміраўну з 60-гадовым юбілеем.
Вольга Уладзіміраўна значную частку свайго жыцця аддала літаратурнай творчасці і журналістыцы. Яна з’яўляецца выдатнікам друку Беларусі, лаўрэатам Мінскай абласной літаратурнай прэміі, аўтарам кніг «Сустрэча», «Арэлі на вясёлцы», «Палахлівы матылёк» і іншых.
Пісьменніца – разнастайны ў творчасці чалавек – публіцыст, празаік, паэтэса. Свае творы адрасуе і дзецям.
Жадаем нашаму калегу па пяру моцнага здароўя, новых творчых набыткаў і дабрабыту!
З павагай,
старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Л. М. Крыванос