У пераможнай шэрэнзе – пісьменнікі Міншчыны!

Урачыстае шэсце ў гонар Вялікай Перамогі, ускладанне кветак да помніка маці-патрыёткі Купрыянавай,  парад ваеннай тэхнікі і сучасных «БелАЗаў»… Абласное свята да Дня Перамогі сабрала ў Жодзіна прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. Не засталіся ў баку ад аднаго з галоўных святаў краіны і пісьменнікі Міншчыны.

З нагоды Дня Перамогі ў горад машынабудаўнікоў з’ехаліся шматлікія дэлегацыі не толькі з усёй Беларусі, але і госці з гарадоў-пабрацімаў ​​Жодзіна. Па традыцыі свята адкрыў мітынг-рэквіем – ускладанне кветак да манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай –  беларускай партызанкі, чые пяцёра сыноў загінулі на вайне. Асабліва відовішчным  і яскравым элементам святкавання стаў парад з удзелам вайскоўцаў і кадэтаў, дэлегацый працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзі.

Упершыню  на такім узроўні і ў такім прадстаўнічым выглядзе побач з працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі пісьменнікі Міншчыны прынялі  ўдзел ва ўрачыстым шэсці падчас абласнога святкавання Дня Перамогі. З гонарам і высокай патрыятычнай свядомасцю крочылі пісьменнікі вобласці ў шэрагах актывістаў  грамадства, трымаючы ў руках шыльду і сцяг пісьменніцкай арганізацыі, сімвалічныя бутафорскія пер’і, а таксама некаторыя з фотаработ вядомага фотамастака, члена Мінскага абласнога адззялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка.   Вянчала агульную калону з ліку прадстаўнікоў двух галоўных творчых суполак Міншчыны – Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў – кніга, як сімвал мудрасці і глыбокіх ведаў.

Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказвае шчырыя словы ўдзячнасці за працу, што праводзіць галоўнае ўпраўленне  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, па падтрымцы дзейнасці абласной пісьменніцкай суполкі Міншчыны, па ўмацаванні аўтарытэта пісьменніка ў грамадстве.

 

Прэс-служба МАА ГА СПБ

Адзін каментарый

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.

  • Аркадзь Жураўлёў, Ссылка

    Цікавая справа! А дзе ўсе тыя пісьменнікі, што ехалі ў Жодзіна нашмат далей, чым з Мінску, і актыўна ўдзельнічалі ў Свяце? Ці ж цяжка было фотамайстру Цыдзіку (калі такім сябе пазіцыяніруе былы дэпутат-аграрый і кантралер!) узяць камеру і даказаць людзям, што Сам робіць тыя здымкі, якія так актыўна іх піярыцьі. Сябры па літцэху далі б адзнаку, а не … Мы ж добрым словам думалі, што пасля праходу збярэмся сваім кругам… Мо таму і на бальнічных сядзім? Сумна і прыкра.