У пераможнай шэрэнзе – пісьменнікі Міншчыны!
Урачыстае шэсце ў гонар Вялікай Перамогі, ускладанне кветак да помніка маці-патрыёткі Купрыянавай, парад ваеннай тэхнікі і сучасных “БелАЗаў”… Абласное свята да Дня Перамогі сабрала ў Жодзіна прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Мінскай вобласці. Не засталіся ў баку ад аднаго з галоўных святаў краіны і пісьменнікі Міншчыны.
З нагоды Дня Перамогі ў горад машынабудаўнікоў з’ехаліся шматлікія дэлегацыі не толькі з усёй Беларусі, але і госці з гарадоў-пабрацімаў Жодзіна. Па традыцыі свята адкрыў мітынг-рэквіем – ускладанне кветак да манумента ў гонар маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай – беларускай партызанкі, чые пяцёра сыноў загінулі на вайне. Асабліва відовішчным і яскравым элементам святкавання стаў парад з удзелам вайскоўцаў і кадэтаў, дэлегацый працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый, моладзі.
Упершыню на такім узроўні і ў такім прадстаўнічым выглядзе побач з працоўнымі калектывамі і грамадскімі арганізацыямі пісьменнікі Міншчыны прынялі ўдзел ва ўрачыстым шэсці падчас абласнога святкавання Дня Перамогі. З гонарам і высокай патрыятычнай свядомасцю крочылі пісьменнікі вобласці ў шэрагах актывістаў грамадства, трымаючы ў руках шыльду і сцяг пісьменніцкай арганізацыі, сімвалічныя бутафорскія пер’і, а таксама некаторыя з фотаработ вядомага фотамастака, члена Мінскага абласнога адззялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіслава Станіслававіча Цыдзіка. Вянчала агульную калону з ліку прадстаўнікоў двух галоўных творчых суполак Міншчыны – Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў – кніга, як сімвал мудрасці і глыбокіх ведаў.
Мінскае абласное аддзяленне ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” выказвае шчырыя словы ўдзячнасці за працу, што праводзіць галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, па падтрымцы дзейнасці абласной пісьменніцкай суполкі Міншчыны, па ўмацаванні аўтарытэта пісьменніка ў грамадстве.
Прэс-служба МАА ГА СПБ