У Марыны Лайковай – юбілей!
26 студзеня Марына Аляксееўна Лайкова адзначае 50-годдзе з дня нараджэння. Калегі-літаратары шчыра віншуюць барысаўчанку з гэтай значнай жыццёвай датай.
Як творчаму чалавеку, Марыне Лайковай дадзена ўбачыць нябачнае ў паўсядзённых красках жыцця, вырвацца за межы абыдзенага. Яна аўтар некалькіх зборнікаў вершаў. А яшчэ – кіраўнік літаратурнага аб’яднання “Актава” пры Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Барысаўскага раёна, ансамбля сярэднявечнай музыкі “ВІР”.
Жадаем Марыне Аляксееўне натхнення – няхай яно дапамагае ў творчасці. Цікавых ідэй для новых праектаў і добрага настрою! А яшчэ моцнага здароўя, дабрабыту, усяго самага найлепшага.
Старшыня
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Л. М. Крыванос