У гасцях у радыё Пілот FM

Днямі старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леанід Крыванос стаў госцем папулярнай беларускай радыёстанцыі Пілот FM. У прамым эфіры адбылася цікавая гутарка пра літаратурную творчасць, праекты, якія рэалізуе пісьменнік. Асаблівы інтарэс у вядучага выклікала новая кніга аўтара “Судьбой повенчаны с границей”.

Як паведаміў Леанід Міхайлавіч, гэта кніга пра герояў нашага часу, якія звязалі свой лёс з граніцай і пагранічнай службай. Ідэя стварэння зборніка пра сучасных перадавікоў пагранічнай службы нарадзілася ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, творчая частка лягла на плечы пісьменніка, а матэрыяльную падтрымку і пытанні распаўсюджвання кнігі ў значнай ступені на сябе ўзяло Міністэрства адукацыі. І вось праз год новае выданне пабачыла свет у выдавецтве “Адукацыя і выхаванне”. У зборнік увайшло трыццаць пяць навел, якія расказваюць пра лёс трыццаці дзевяці ваеннаслужачых органаў пагранічнай службы. У кожным з гэтых кароценькіх апавяданняў прысутнічаюць і апісанне асаблівасцей жыццёвага лёсу герояў, і дэтэктыўная інтрыга падзей з іх службы. А ў звычайным жыцці – гэта нашы сучаснікі, якія жывуць сярод нас, з тымі ж турботамі, што і ўсе астатнія.

Кніга мае ваенна-патрыятычны і выхаваўчы змест.

Прэс-служба МАА СПБ