Сямідзесяцігадовы юбілей адзначае член Мінскага абласнога аддзялення СПБ Уладзіслаў Станіслававіч Цыдзік. Яго творчасць прысвечана роднай Беларусі. Мастацкія фотаздымкі Уладзіслава Станіслававіча прапануюць нам не толькі захапляцца нашай зямлёй, яе прыродай і дасягненнямі суайчыннікаў, але і ганарыцца імі.

Сардэчна віншуем юбіляра са святам. Жадаем моцнага здароўя, бадзёрасці духу, нястомнасці і творчага настрою. Няхай натхненне дапамагае ствараць новыя шэдэўры!

Мінскае абласное аддзяленне СПБ