Творцы Міншчыны “зачаруюць Беларуссю” Рагачоў

Пранікнёныя радкі беларускай паэзіі прагучаць падчас прэзентацыі фотаальбома дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіслава Цыдзіка “Зачараваны Беларуссю” на Дні беларускага пісьменства ў Рагачове.

4-27_0

Творчая дэлегацыя паэтаў Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі адпраўляецца на ўрачыстасці нядзельным ранкам 4 верасня. У яе складзе Алесь Карлюкевіч, Алена Стэльмах, Валянціна Гіруць-Русакевіч, Віктар Сабалеўскі, Бажэна Ганушкіна, Людміла Круглік, Рэгіна Рэўтовіч, Ірына Карнаухава, Уладзімір Цанунін, Галіна Нупрэйчык, Лілія Мялешка. Усе яны спрычыніліся да творчага праекта, які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс. Прадстаўленая ў фотаальбоме ў здымках і паэтычных радках Беларусь зачаравала шматлікіх чытачоў. Экзэмпляры альбома знайшлі замежных прыхільнікаў. У якасці сувеніра з Беларусі іх набылі ў Англію, Расію, Грузію…

І вось цяпер на сцэне святочнага Рагачова Беларусь са старонак выбітнага фотапаэтычнага альбома паўстане ў новай красе. Сцэнарый прэзентацыі рыхтуе, якую, дарэчы, і правядзе, цудоўны творца з Вілейкі Віктар Кажура.

Сам Уладзіслаў Цыдзік да свята падрыхтаваў яшчэ адзін падарунак – каляндар, упрыгожаны здымкамі беларускай прыроды. На прэзентацыі ў Рагачове будзе прадстаўлены і гэты праект.