Свята вясны і… гумару!

IMG_5874

На мінулым тыдні ў ДУА «Вілейская гімназія №2» адбылася сустрэча вучняў 8-11 класаў з членамі Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Віктарам Кажурам, Бажэнай Мацюк і Уладзімірам Цануніным.

IMG_5868Мерапрыемства, прысвечанае сакавіцкім святам, прайшло цікава і насычана. Распачалося яно літаратурнай кампазіцыяй «Я ўвабраў ў сябе стагоддзі…», якая напомніла гімназістам пра гонар і высокі абавязак быць патрыётамі, годнымі сынамі сваёй краіны.

IMG_5879Далей размову з вучнямі працягнула намеснік старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Бажэна Мацюк, запрасіўшы вучняў наведаць вочна-завочную школу «Са-Творчасць», дзе кожны жадаючы можа развіваць свае паэтычныя і празаічныя здольнасці, і прачытаўшы свае вершы.

IMG_5887А Уладзімір Цанунін не толькі распавёў пра гады свайго дзяцінства і юнацтва, але і пазнаёміў школьнікаў і настаўнікаў са сваім новым гумарыстычным зборнікам.

IMG_5895