Сваіх не пакідаем!

Узрост, хваробы, жыццёвая адзінота – гэта тое, з чым з часам можа сутыкнуцца кожны з нас. На жаль, ёсць такія і сярод пісьменнікаў Міншчыны. 17 кастрычніка адзначыла свой 75-гадовы юбілей клецкая паэтэса Лілія Мялешка. Сёння яна па стану здароўя знаходзіцца ў пансіянаце для састарэлых людзей “Клопат” у Мінскім раёне. Пісьменніца працягвае займацца творчасцю, актыўна супрацоўнічае з Клецкай раённай газетай “Да новых перамог”.

Кіраўніцва аддзялення павіншавала юбіляршу з адметнай жыццёвай датай. А член савета арганізацыі Ірына Карнаухава наведала калегу ў пансіянаце. Адбылася цёплая задушэўная размова.

Прэс-служба МАА СПБ