Сустрэча з маленькімі чытачамі


DSC05386Гасцямі  “Паэтычнай пятніцы”, якая ладзілася ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для наведвальнікаў аздаралеўленчых пляцовак, што працавалі пры школах г.Валожына падчас вясновых канікулаў,  былі  ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” раённага  цэнтра культуры, члены СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч, Марыя Шакун і Галіна Радына-Марцінкевіч.

DSC05378А праходзіла гэтае мерапрыемства ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі і было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай  літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Аб гэтым гаварыла ва ўступным слове  вучням пачатковых класаў гімназіі № 1 і СШ №1 г.Валожына  загадчыца дзіцячай бібліятэкі Алена Трасцянка.

DSC05397У выкананні ўдзельнікаў клуба “Кругагляд” гэтай установы культуры так прыгожа гучалі творы песняроў аб вясне.

DSC05414Зацікаўлена слухалі хлопчыкі і дзяўчаткі і вершы паэтэс-зямлячак, прысвечаныя слаўным юбілярам, роднаму краю, паэзіі.