Сустрэча з гімназістамі
У сталічнай гімназіі № 35 імя Я.І. Міркоўскага адбылася сустрэча старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Леаніда Крываноса з гімназістамі. Мерапрыемства было арганізавана сумесна з супрацоўнікамі упраўлення ідыялагічнай работы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. І гэта невыпадкова, бо ўстанова адукацыі носіць імя ураджэнца Мінска, Героя Савецкага Саюза генерал-маёра Яўгенія Іванавіча Міркоўскага, які не адзін дзесятак гадоў у прадваенны час аддаў службе ў пагранічных войсках НКУС БССР.
Падчас бяседы госці расказалі пра сваеасаблівасці сучаснай службы беларускіх пагранічнікаў, прэзентавалі новую кнігу Леаніда Крываноса “Судьбой повенчаны с границей”, расказалі пра тое, як яна стваралася. А прысвечана яна сучасным воінам-пагранічнікам. Цікава, што ў размове прынялі ўдзел і некаторыя з герояў кнігі, ваенаслужачыя атрада пагранічнага кантролю “Мінск”.
Сустрэча прайшла цікава і пазнавальна для ўсіх ўдзельнікаў. Напрыканцы яе Леанід Міхайлавіч падарыў некалькі экзэмпляраў выдання гімназічнай бібліятэцы.
Прэс-служба
Мінскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі