Паэту Уладзіміру Ласенку – 85!

Пісьменнікі Міншчыны шчыра і сардэчна віншуюць з 85-гадовым юбілеем свайго калегу, паэта Уладзіміра Міхайлавіча Ласенку. Гэта чалавек, які значную частку жыцця прысвяціў службе ва Ўзброеных сілах, доўгі час працаваў галоўным спецыялістам Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Але пад ваенным кіцелем сапраўднага палкоўніка заўсёды пульсуе душа паэта-лірыка. І тэматыка яго вершаў шматгранная – гэта гісторыя і памяць, боль і каханне, сяброўства і сумленнасць… Яны прасякнуты духам патрыятызма і любові да Радзімы.

Жадаем Уладзіміру Міхайлавічу добрага здароўя, бодрасці духу, дабрабыту і творчага настрою!

Мінскае абласное аддзяленне

Саюза пісьменнікаў Беларусі