Союз писателей Беларуси к сотрудничеству приглашает Литературный институт им. М. Горького в Москве

Уважаемые коллеги!

Союз писателей Беларуси  к сотрудничеству приглашает Литературный институт им. М. Горького в Москве. Осенью этого года предполагается большая литературная встреча в  г. Минске с участием представительной делегации из известного Московского Литературного института.

На  данном этапе Литинститут приглашает к участию в различных конкурсах. Сообщите об этом писателям своих отделений.

С уважением,

Первый заместитель ОО «СПБ»

Е.А. Стельмах

Проректор по научной и творческой работе Литинститута Сергей Дмитренко информирует:

О сегодняшнем житье-бытье Литературного института, его мероприятиях конкурсах можно узнать на нашем сайте.

В частности, обращаю Ваше внимание на два важных дела:

конкурс эссе для молодёжи «Моя семья в ХХ веке», будем счастливы получить работы из Беларуси, по итогам издаём сборник

http://litinstitut.ru/content/konkurs-literaturno-istoricheskih-rabot-dlya-shkolnikov-i-studentov-moya-semya-v-hh-veke;

Большая конференция 25-27 октября

http://litinstitut.ru/content/mezhdunarodnaya-nauchno-prakticheskaya-konferenciya-literatura-narodov-rossii-i-revolyuciya

 Вот ещё интересный конкурс для молодых писателей

http://litinstitut.ru/content/rossiysko-bolgarskiy-literaturnyy-konkurs-dlya-molodyh-prozaikov-i-perevodchikov

Практически всё наше для белорусов открыто.

И это тоже:

http://litinstitut.ru/content/konkurs-dlya-molodyh-dramaturgov-slovo-i-deystvie

У САЮЗЕ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

ЛІТІНСТЫТУТ ШУКАЕ СЯБРОЎ

ЛІТАРАТУРНЫ ІНСТЫТУТ ІМЯ М.ГОРКАГА Ў МАСКВЕ – МЕСЦА, ВЯДОМАЕ ДЛЯ ЛІТАРАТАРАЎ РОЗНЫХ КРАІН.  ГЭТА НАВУЧАЛЬНАЯ ЎСТАНОВА БЫЛА ЗАСНАВАНА Ў 1933 ГОДЗЕ ПА ІНІЦЫЯТЫВЕ ПІСЬМЕННІКА М. ГОРКАГА І ЗА ЧАС СВАЙГО ІСНА ВАНАВАННЯ  ДАПАМАГЛА МНОГІМ АДОРАНЫМ АСОБАМ СТВАРЫЦЬ ІМЯ Ў ЛІТАРАТУРЫ. ГІСТОРЫЯ  САМОЙ ЛІТАРАТУРНАЙ УСТАНОВЫ  НАОГУЛ МАЕ ШМАТ ЦІКАВАГА І ЗАЙМАЛЬНАГА.

Варта нагадаць, што будынак Літінстытута знаходзіцца ў былой гарадской сядзібе, помніку архітэктуры  пачатку ХІХ стагоддзя. У 1812 годзе тут нарадзіўся А. І. Герцан.  У 1840-х гадах ва ўладальніка дома Д. Свярбеева збіраўся літаратурны салон, які наведвалі М. В. Гогаль, В. Р. Бялінскі, П. Я. Чаадаеў, М. С. Шчэпкін. У канцы ХІХ  пачатку ХХ стагоддзя тут знаходзілася выдавецтва братоў Гранат. У 1920-я гады будынак займалі розныя пісьменніцкія арганізацыі. Тут праходзілі літаратурныя вечары, на якіх выступалі У. Маякоўскі, А. Блок, С. Ясенін. У Літінстытуте вучыліся, а некаторыя пасля і выкладалі, многія расійскія знакамітасці: К. Федзін, К. Паўстоўскі, М. Святлоў, Л. Ашанін, А. Зіноўеў, Э. Асадаў, Ю. Бондараў, Ю. Казакоў. Пад назвай “дом Грыбаедава”  М.  Булгакаў  згадваў будынак у рамане “Майстар і Маргарыта”.

У Маскоўскім літінстуце вучыліся і многія стаўшыя знакамітымі беларускія літаратары, у прыватнасці, Віктар Шніп, Людміла Рублеўская, Уладзімір Глушакоў, Раіса Баравікова, Леанід Дранько-Майсюк.

Літінстытут застаецца і сёння жаданым для тых, хто мае схільнасць да прыгожага пісьменства.  У так званым “жывым мемарыяле”,  па-ранейшаму пануе дух высокай творчасці. Тут зайздросны выкладчыцкі састаў, які, як кажуць “умее ставіць на пяро”: у сярэднім на чатырох студэнтаў прыходзіцца адзін выкладчык з навуковай ступеняй.

Акрамя таго,  у гэтым годзе Прэзідэнтам Расіі  быў зацверджаны Дом нацыянальных літаратур пры Літінстытуце. Па словах  прарэктара па навуковай і творчай  рабоце літінстытута Сяргея Дзмітрэнкі, у апошняе дзесяцігоддзе не аднойчы гучалі прапановы вярнуцца да практыкі развіцця літаратурных стасункаў, якія існавалі ў савецкі час. Зразумела, што сёння  ўзаемадзеянне літаратараў патрабуе больш сучасных падыходаў. І адзін з напрамкаў,  які маскоўскія прафессіяналы ўжо абралі для сваёй дзейнасці – беларускі. Менавіта, у асобе нашых літаратараў яны бачаць паплечнікаў, разам з якімі варта больш актыўна весці творчае сяброўства. Сяргей Дзмітрэнка гаворыць, напрыклад,  аб магчымасці адраджэння падрыхтоўкі перакладчыкаў з моў народаў Расіі і братэрскіх народаў, у тым ліку і з беларускай мовы.

І вось яшчэ адна прыемная навіна з Масквы: літаратурны інстытут пры падтрымцы структур Саюзнай дзяржавы плануе восенню гэтага года правесці ў Беларусі выяздны семінар з правядзеннем прэзентацыі Дома нацыянальных літаратур пры Літінстытуце. У рамках гэтага праекта таксама прадугледжана правядзенне “круглага стала” з прадстаўнікамі літаратурных колаў Беларусі -перакладчыкамі, філолагамі, маладымі пісьменнікамі.  Выбітныя расійскія пісьменнікі  запросяць на майстар-класы, выступяць з актавымі лекцыямі.

Літінстытут ужо сёння запрашае беларускіх калег падключыцца да шматлікіх конкурсаў, інфармацыя аб якіх размешчана сайце навучальнай установы.

Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах пераканана, што ўвага да пісьменніцкай арганізацыі знакамітага маскоўскага літаратурнага інстытута надасць новых подых у творчасць беларускіх аўтараў. І ў рабоце Дома нацыянальных літаратур СПБ жадае прыняць самы актыўны ўдзел. Гэта як раз той выпадак, калі варта азірнуцца на мінулае, і нават пазайздросціць таму, як  праз літаратуру сябравалі пісьменнікі, і сваім прыкладам вучылі шчырасці ў адносінах паміж народамі.