Са cвятам!
Паважаныя нашы творцы!
Час бяжыць хутка. Прайшоў яшчэ адзін год – год напружанай працы, вынікі якой абавязкова прымножаць здабыткі 2019 года.
Ад калег па творчасці і кіраўніцтва аддзялення прыміце самыя шчырыя, цёплыя віншаванні з надыходзячымі святамі!
Жадаем, каб святочныя дні запалілі зорку
Вашага натхнення на ўвесь наступны год.
Няхай усе Вашы самыя светлыя і смелыя планы і мары лёгка спраўджваюцца, а на жыццёвым шляху сустракаюцца аднадумцы
і тыя, хто дапаможа Вам у іх рэалізацыі.
Здароўя Вам і Вашым блізкім!
Няхай радасць і шчасце будуць Вашымі спадарожнікамі па жыцці, а ўзаемаразуменне, павага, мір і любоў заўсёды жывуць
пад дахамі Вашых дамоў!
Мінскае абласное аддзяленне
ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”