Са cвятам!

Паважаныя нашы творцы!   

Час бяжыць хутка. Прайшоў яшчэ адзін год – год напружанай працы, вынікі якой абавязкова прымножаць здабыткі  2019 года.

Ад калег па творчасці і кіраўніцтва аддзялення прыміце самыя шчырыя, цёплыя віншаванні з надыходзячымі святамі!

Жадаем, каб святочныя дні запалілі зорку

Вашага натхнення на ўвесь наступны год.

Няхай усе Вашы самыя светлыя і смелыя планы і мары лёгка спраўджваюцца, а на жыццёвым шляху сустракаюцца аднадумцы

і тыя, хто дапаможа Вам у іх рэалізацыі.

Здароўя Вам і Вашым блізкім!

Няхай радасць і шчасце будуць Вашымі спадарожнікамі па жыцці, а ўзаемаразуменне, павага, мір і любоў заўсёды жывуць

                                  пад дахамі Вашых дамоў!                                                                                      

                                                 Мінскае абласное аддзяленне 

                                                 ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

комментария 2

Добавить комментарий

Ваш email не будзе апублікаваны.

  • Александр, Ссылка

    Шчырае дзякуй за віншаванне і наўзаем!

    • manager-1, Ссылка

      Аляксандр Генадзьевіч, вялікі дзякуй Вам за ўвагу!
      Са Святамі!!!!