Рэгіна Рэўтовіч
Рэўтовіч Рэгіна Іосіфаўна (1952 – 2021)
Нарадзілася ў вёсцы Даўнары Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Скончыла вячэрнюю школу працоўнай моладзі ў горадзе Дзяржынску. Працавала швачкай.
Паэтэса. Займалася перакладамі вершаў замежных аўтараў, пераапрацоўкай прозы ў вершаваную форму. У бібліяграфіі пісьменніцы кнігі: “Крынічка”: вершы (2011), “У абдымках лёсу”: вершы (2012), “Вяночак шчасця”: вершы (2013), “Святло надзей”: вершы (2015), “І смех і гора”: байкі, казкі, жарты (2016), “На далонях жыцця”: вершы, пераклады (2018).