Прэзентацыя новай кнігі і дыска “Жывіцы”

Пачатак новага 2016 года, абвешчанага ў нашай краіне Годам культуры, быў адзначаны знамянальнай падзеяй  для Мінскага абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” – выйшлі ў свет паэтычны зборнiк і музычны дыск. Іх прэзентацыя прайшла 17 студзеня ў чытальнай зале Мiнскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна на чарговым пасяджэнні клуба. Нягледзячы на неспрыяльнае надвор’е і іншыя акалічнасці, на прэзентацыю з’ехалаiся большасць “жывiчанаў”.

IMG_1634 Калектыўны зборнік “Старонкі няспыннага часу” (16-ы для клуба) тыражом 120 асобнікаў атрымаў жыццё ў мінскім выдавецтве “Каўчэг”. Складальнік кнігі –  нязменны кіраўнік клуба, намеснік старшыні Мiнскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ірына Карнаухава, рэдактар – член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі Юрась Нераток (Юрый Гарбачоў), карэктар Алена Брыцкая, дызайнер вокладкі – Ала Ганецкая. Удзел у напісанні зборніка прыняў 51 аўтар з Міншчыны, акрамя таго, у кнігу ўвайшлі лепшыя творы, якія былі прадстаўлены для ўдзелу ў леташнім абласным конкурсе “І страфой, і тактам”. Традыцыйна назву кнізе даў радок з верша аднаго з аўтараў, на гэты раз –  Галіны Нупрэйчык (г. Клецк).

Музычны дыск “Озеро любви” – шосты па рахунку для народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца”. Ён складаецца з 20 песенных кампазіцый. Назву дыску дала песня Эдуарда Білейчыка (г. Мар’іна Горка).

IMG_1638

У выкананні вядучых Ірына Карнаухава (Мінскі раён) і Віктар Кажура з Вілейкі прагучалі ўласныя вершы, а таксама творы Галіны Нупрэйчык (г. Клецк), Ангеліны Мiронычавай-Дабравольскай (Пухавіцкі р-н), Альдонii Наўчанковай (г. Клецк), Сяргея Махнача (Мiнскі р-н), Ірыны Садкоўскaй (г. Заслаўе). Перад прысутнымі таксама выступілі Тамара Бярэзіна (г. Маладзечна), Таццяна Цвірка (г. Клецк), Таццяна Цвяткова (г. Вілейка), Яўген Карпуць (г. Стоўбцы), Галіна Нiчыпаровiч (Уздзенскі р-н), Аляксандр Чарвiнскi (Пухавіцкі р-н), Марына Шапавалава (Мінскі р-н), Вольга Вярбiцкая (г. Лагойск), Уладзімір Рунцэвiч (Пухавіцкі р-н), Святлана Быкава (г. Заслаўе), Алена Радкевiч (г. Мар’іна Горка).

IMG_1648

Песенны дыск  “Озеро любви” стаў вынікам творчай працы кампазітараў Міншчыны за 2015 год. Як і кожны год, у працы над ім вялікую дапамогу аказаў Дзмітрый Сушко. Песні, якія ўвайшлі ў дыск, прадставілі Тамара Кашчэва (Дзяржынскі р-н, песня “Вербы маленства”), Галіна Мароз (г. Лагойск, песня “Гутаркі”), Анатоль Мяккі (Крупскі р-н, песня “Летні дождж”), Людміла Журава (г. Старыя Дарогі, песня “Половиночка”), Валянціна Беланоўская (г. Барысаў, песня “Вася”) і Эдуард Білейчык (г. Мар’іна Горка, песня  “Озеро любви”).

IMG_1680

Ірына Карнаухова выказала падзяку дырэктару сталічнага выдавецтва “Каўчэг” Уладзіміру Пятровічу Кузьміну, які ў апошнія гады дапамагае не толькі “Жывіцы”, але і асобным членам клуба ў выданні асабістых зборнікаў паэзіі.

Рэдактар кнігі Юрась Нераток прадставіў свой погляд на новую кнігу.

“Жывіца” за гады свайго існавання набыла сапраўдных сяброў. Сярод іх – карэспандэнт радыёстанцыі “Сталіца” Алена Лычагіна. Ірына Карнаухава ўручыла ёй пасведчанне ганаровага члена народнага клуба “Жывіца”. Пасведчанне члена “Жывіцы” атрымала таксама Святлана Быкава.

IMG_1695

Прэзентацыя стала душэўным святам як для аўтараў, так і для прысутных у чытальнай зале бібліятэкі.

Наступнае пасяджэнне клуба адбудзецца 21 лютага па секцыях. Абвешчаны пачатак збору матэрыялаў для чарговага гумарыстычнага зборніка.

Анатоль МАЗГОЎ, г. Барысаў

1. Виктор Кажура и Ирина Карнаухова

2. Марина Шаповалова (Минский район)

3. Валентина Белановская (Борисовский район)
4. Людмила Журова (Стародорожский район) и Эдуард Билейчик (Пуховичский район)
5. Евгений Карпауть (Столбцовский район)

http://www.zhyvica.ru/main/3627-prezentacyya-novay-kng-dyska-zhyvcy.html