Пісьменнікі Міншчыны ў Мірскім Замку

У замкавым комплексе “Мір” 15 чэрвеня адбыўся фестываль “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. На фестывалі свае выданні прэзентавалі дзяржаўныя і прыватныя выдавецтвы Беларусі, а таксама аўтары кніг.

 

Адна с залаў музейнага комплекса была прадастаўлена для прэзентацый новых выданняў, прысвечаных гісторыі і краязнаўству роднай беларускай зямлі.

Сярод тых, хто прэзентаваў свае кнігі, былі і пісьменнікі Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”. Алена Стэльмах і Уладзіслаў Цыдзік прадставілі гледачам фотаальбом “Бачу Беларусь такой”, Святлана Быкава правяла міні-прэзентацыю новага зборніка вершаў “Пад небам Рагнеды”, Таццяна Цвірка чытала вытрымкі з паэмы “Зноў са мной ты, месцейка святое”.  Уладзімір Цанунін спяваў свае цудоўныя песні пад акампанімент гітары і  чытаў вершы са сваіх новых зборнікаў “Кліча бацькава хата” і “Страчанае рэха”, Таццяна Дашкевіч парадавала прысутных выкананнем песень пад гітару. Лірычныя выступленні паэтаў і бардаў Міншчыны ўпрыгожылі вялікую прэзентацыйную імпрэзу вядомых празаікаў-краязнаўцаў і гісторыкаў, зрабілі яе больш рамантычнай.

 

Прэс-Цэнтр МАА ГА СПБ