«Папяровы самалёцік» Алены Стэльмах
У бібліятэцы сталічнай школы №137 для вучняў 3 «Б» класа адбылася прэзентацыя новай кнігі «Папяровы самалёцік» першага намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, дзіцячай пісьменніцы Алены Стэльмах. Кніга выдадзена ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», галоўнымі героямі якога з’яўляюцца хлопчык Віталік і пчолка Броня. Сустрэча была цікавай і насычанай. Алена Анатольеўна пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак са сваёй творчасцю, расказала пра сябе і сваю сям’ю, як ствараўся «Папяровы самалёцік». Дзеці пазнаёміліся з казкай і яе героямі і, каб ім дапамагчы, з задавальненнем прынялі ўдзел у аднаўленні бібліятэчных кніжак. Атрымалі аўтографы ад аўтара.