“Кропка сінгулярнасці” – новая кніга Аляксандра Быкава
У новую кнігу Аляксандра Быкава “Кропка сінгулярнасці” ўвайшла аднайменная аповесць, а таксама навелы, апавяданні, нарысы, эсэ, якія былі напісаны ў розныя перыяды жыцця пісьменніка. У большасці выпадкаў сюжэт мае пад сабой рэальную аснову. Гэта тычыцца і аповесці, дзе А. Быкаў спрабуе па-філасофску асэнсаваць гады свайго дзяцінства і маладосці, тыя падзеі, што адбыліся ў лёсе бацькоў і ўласным лёсе.
Прэс-служба МАА СПБ