Палажэнне аб рэспубліканскім конкурсе на лепшую рэцэнзію “Мастацтва разважаць”

1. Мэты конкурсу – выяўленне таленавітых маладых крытыкаў; папулярызацыя творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў; развіццё традыцый айчыннай школы літаратурнай крытыкі; павышэнне прэстыжу беларускай літаратуры, яе сацыяльнай значнасці і ролі ў развіцці грамадства і асобы.

 

2. Арганізатары конкурсу: Саюз пісьменнікаў Беларусі, філілагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, рэдакцыя газеты “Літаратура і мастацтва” (далей – арганізатары конкурсу).

 

3. Тэрміны правядзення конкурсу: з 1 лютага 2023 года па 1 чэрвеня 2023 года.

 

4. Умовы правядзення конкурсу:
4.1. Да разгляду прымаюцца рэцэнзіі на кнігі ці асобныя мастацкія творы, якія пабачылі свет у 2022 ―2023 гг. у выдавецтвах або перыядычных літаратурна-мастацкіх выданнях Рэспублікі Беларусь.
4.2. У конкурсе могуць прымаць удзел грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
4.3. Кожны ўдзельнік конкурсу мае права накіраваць толькі адну рэцэнзію на беларускай мове. Аб’ём не павінен перавышаць 12000 знакаў. Матэрыялы афармляюцца ў рэдактары Microsoft Word у фармаце doc, шрыфт Times New Roman, памер шрыфта 14, міжрадковы інтэрвал 1,5, усе палі 2,5 см. Дасылаючы твор на конкурс, удзельнік дае згоду на аднаразовае бязвыплатнае выкарыстанне твора ў друкаваных сродках масавай інфармацыі літаратурна-мастацкай тэматыкі (спецыялізацыі).
4.4. Конкурсныя работы дасылаюцца па электроннай пошце на адрас: lim_new@mail.ru з абавязковай пазнакай “На конкурс рэцэнзій” да 1 чэрвеня 2023 года. У асобным файле таксама ўказваюцца кароткая біяграфія, кантактны тэлефон і e-mail канкурсанта.
4.5. Для ацэнкі твораў удзельнікаў конкурсу ствараецца журы ў колькасці шасці чалавек, у склад якога ўвойдуць пісьменнікі, літаратуразнаўцы, журналісты.
4.6. Матэрыялы, дасланыя з парушэннем патрабаванняў, пазначаных у пункце 4 дадзенага Палажэння, да разгляду не прымаюцца.

 

5. Падвядзенне вынікаў конкурсу:
Вынікі конкурсу падводзяцца да 20 ліпеня 2023 года. Па выніках конкурсу будуць вызначаны тры пераможцы.
Пераможцам конкурсу ўручаюцца:
Першая прэмія — 500 руб.
Другая прэмія — 300 руб.
Трэцяя прэмія — 200 руб.
Лепшыя дзесяць работ будуць надрукаваны на старонках газеты “Літаратура і мастацтва”.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +37517 325-85-25